Заснаваная ў 1955 годзе Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў з'яўляецца адной з лепшых школ горада Ліды, у якой гарманічна спалучаюцца традыцыі і сучасныя павевы.
Гэта арыгінальная мадэль установы, дзе ўся сістэма выстраена для
«дзіцяці» - для яго Развіцця.
Гэта бязмежныя магчымасці для творчасці, дасягнення і росту -
сацыяльна, эмацыянальна і інтэлектуальна.
Мы запрашаем Вас да навучання ў Лідскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў,
якая забяспечвае доступ моладзі да музыкі.
Музычная адукацыя для дзяцей
Наша мэта - выхаваць гарманічна развітую творчую асобу, якая любіць і разумее мастацтва.
Іменна гэтаму падпарадкаваны ўсе адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы і накірункі дзейнасці педагагічнага калектыву.
Нашы перавагі
Уплыў
Высокая Мэта Школы
-пастаяннае ўдасканальванне метадаў выкладання;
-далучэнне дзяцей да нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры;
-выкарыстанне варыяцыйных падыходаў
да здольнасцей і магчымасцей
кожнага вучня.
Мы лічым, што дасканаласць, дасягнутая
праз музыку, прыводзіць да дасканаласці
ў другіх абласцях жыцця.
Даследаванні паказалі, што музыкальная адукацыя спрыяльна ўплывае на паводзіны і навыкі дзяцей.