Палажэнне III адкрытага абласнога джазавага фестывалю-конкурсу «Птушка»
1. Дадзенае палажэнне акрэслівае парадак правядзення адкрытага абласнога джазавага фестывалю-конкурсу «Птушка»
(далей – фестываль-конкурс).
2. Асноўныя мэты і задачы фестывалю-конкурсу:
- выяўленне таленавітых дзяцей і моладзі, якія валодаюць джазавым мастацтвам;
- раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі;
- папулярызацыя джазавага мастацтва;
- захаванне і развіццё выканаўчых традыцый у джазавым накірунку;
- падтрымка педагогаў, якія працуюць у жанрах джазавага мастацтва;
- павышэнне прафесійнага ўзроўню музыкантаў у жанры эстраднай музыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Фестываль-конкурс праводзіцца галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай установай адукацыі «Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў».
4. Інфармацыя аб правядзенні фестывалю-конкурсу размешчана на сайце Лідскага райвыканкама: www.lida.by
5. Фестываль-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«саліст» (інструменталіст, вакаліст);
«ансамбль» (інструментальны, вакальны) - склад ад 2-ух да 12 чалавек, дапускаецца ўдзел канцэртмайстра;
«аркестр», «хор» - склад ад 12 человек, у іх ліку дапускаецца мінімальны ўдзел настаўнікаў і канцэртмайстраў
(не больш 10% ад агульнага складу).
6. Удзел у фестывалі-конкурсе прымаюць вучні (салісты, ансамблі, аркестры і хоры) дзіцячых музычных школ, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ (гімназій, ліцэяў), другіх устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцы ССВЗ ва ўзросце ад 8 да 19 гадоў на дзень правядзення фестывалю.
Для ўдзельнікаў ва ўсіх намінацыях вызначаюцца ўзрастковыя группы:
Група А (вучні школ)
малодшая (8-11 гадоў уключна);
cярэдняя (12-14 гадоў уключна);
старшая (15-17 гадоў уключна);
Група В (навучэнцы ССВЗяў).
Для ўдзельнікаў у намінацыях «ансамбль», «аркестр», «хор» узрастковая група вызначаецца па большай колькасці ўдзельнікаў аднаго ўзросту.
7. Фестываль-конкурс праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў»
13 мая 2017 года.
8. Склад арганізацыйнага камітэта (далей – аргкамітэта), склад журы фестывалю-конкурсу зацвярджаецца загадам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.
9. Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе неабходна да 1 мая адправіць на адрас аргкамітэта
(231300, РБ, Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Савецкая 8а, ДУА «Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў» ці на электронны адрас: lidadmshi@gmail.com) наступныя матэрыялы:
- анкету-заяўку ўстаноўленай формы на ўдзел у фестывалі-конкурсе;
- копію пасведчання аб нараджэнні;
- 1 фатаграфію саліста (калектыву) памерам 10x15;
- копію квітанцыі па аплаце.
Кантактная інфармацыя:
Тэлефоны: +375(29)8853380; 8(029)2836609; 8(0154) 525712; 8(0154) 521201
Факс: 8(0154) 525712
e-mail: lidadmshi@gmail.com
10. Аргкамітэт заключнага этапу фестывалю-конкурсу паведамляе ўдзельнікам пра допуск за тыдзень да пачатку заключнага этапу конкурсу.
11. Конкурсныя выступленні праводзяцца публічна, парадак выступлення вызначаецца аргкамітэтам, усе творы выконваюцца на памяць, замены ў праграмах выступленняў не дапускаюцца.
12. Журы заключнага этапу фестывалю-конкурсу ацэньвае выступленні ўдзельнікаў і вызначае пераможцаў.
Журы мае права прысуджваць не ўсе месцы, дзяліць дыпломы сярод удзельнікаў (акрамя I ступені), змяніць па ўзгадненні з аргкамітэтам колькасць прызавых месцаў у залежнасці ад колькасці пераможцаў у рамках прызавога фонду, узнагароджваць граматамі настаўнікаў, канцэртмайстраў і ўдзельнікаў конкурсу, якія не сталі пераможцамі.
13. Рашэнні журы з'яўляюцца канчатковымі і перагляду не належаць.
14. Пераможцы фестывалю-конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ў кожнай узрастковай групе.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.
15. Фінансаванне праводзіцца за лік узносаў удзельнікаў. Арганізатары фестывалю-конкурсу дазваляюць удзельнікам карыстацца сваёй гукавой і ўзмацняльнай апаратурай, канцэртным раялем, ударнай устаноўкай, пультамі для нот, крэсламі.
Кожны ўдзельнік фестывалю-конкурсу павінен унесці ўступны ўзнос (акрамя выкладчыкаў і канцэртмайстраў):
саліст - 25 BYN;
удзельнік ансамбля - 18 BYN;
удзельнік аркестра, хору - 6 BYN.
Аплата праводзіцца да 10 красавіка на спецыяльны лік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама з паметкай «Для дзіцячай музычнай школы мастацтваў»:
УНП 500826250 р/л 3632262500000, асабовы рахунак 300300030.
Ф-л 413 АСБ "Беларусбанк", код 696 г. Ліда, вул. Савецкая 17.
Удзельнікі, якія выступаюць у некалькіх намінацыях, уносяць толькі адзін уступны ўзнос (25 BYN).
У выпадку хваробы магчыма замена ўдзельнікаў.
* Магчыма рэзерваванне пражывання і харчавання з аплатай за кошт сродкаў удзельнікаў.
16. Расходы за праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў конкурсу аплачваюць арганізацыі, якія прадстаўляюць іх.
17. Для фінансавання фестывалю-конкурсу на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Праграма для выступлення:
Два творы ў стылі традыцыйнага ці сучаснага джазу (дапускаецца адно з іх эстраднае).
Імправізацыя (арыгінальная) вітаецца!
Адзін джазавы твор для ўдзельнікаў у намінацыі «Саліст-вакаліст».
Як суправаджэнне дапускаецца фанаграма «мінус», а таксама ўдзел канцэртмайстра, інструментальнага ансамблю вучняў ці выкладчыкаў.
Час гучання ўсёй праграмы не больш чым 8 хвілін. Да ўдзелу ў фестывалі не дапускаецца выкананне класічных,
толькі эстрадных, народных твораў; не дапускаецца суправаджэнне няякасных фанаграм!
Удзел лаўрэатаў мінулага года дапускаецца, але толькі з другой праграмай.
Для праслухоўвання і ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу прыцягваецца журы:
высокакваліфікаваныя спецыялісты ў вобласці джазу, вакальнага і інструментальнага мастацтва.
Улічваюцца:
-
выканаўчае майстэрства;
-
сцэнічны імідж;
-
высокі ўзровень выканання джазавай музыкі;
-
артыстычнасць.
Прыкладны пералік твораў:
''Summertime'' (Джордж Гершвін, ДзюБос Хейвард і Айра Гершвін);
''My Funny Valentine'' (Рычард Роджэрс і Ларэнц Харт);
''All the Things You Are'' (Джэрам Керн і Оскар Хамерстайн II);
''How High the Moon'' (Нэнсі Хэмільтон і Льюіс Морган);
'''Round Midnight'' (Тэлоніус Монк, Куці Вільямс і Берні Хейніген);
''Stella by Starlight'' (Віктар Янг);
''Autumn Leaves'' (Жозэф Косма і Джоні Мерсер);
''Misty'' (Эррол Гарнер);
''Satin Doll'' (Дзюк Элінгтон, Білі Стрэйхорн і Джоні Мерсер);
''Take Five'' (Пол Дэзманд);
''A Night in Tunisia'' (Dizzy Gillespie);
''The Shadow of Your Smile'' (Johnny Mande, Paul Francis Webste);
''Sunny'' (Joe Pass);
''Blues'' (Joe Pass);
''Bluesette'' (Jean Thielemans, Norman Gimbel);
''Desafinado'' (Antonio Carlos Jobim, Newton Mendonca);
''One Note Samba'' (Antonio Carlos Jobim, Newton Mendonca);
''Days of Wine & Roses'' (Henry Mancini) і г.д., а таксама аўтарскія творы вядомых джазавых музыкантаў: Charlie Parker, Miles Davis, Oscar Peterson, Bill Evans, Herbie Hancock, Barney Kessel, Jim Hall, Pat Metheny і іншыя.