top of page

Школа сёння - гэта жывы арганізм, які развіваецца. Цэнтральная фігура ў школе - гэта вучань.

Ён з'яўляецца самай вялікай каштоўнасцю і самым вялікім заваяваннем педагагічнага калектыву.

 

Навучанне вядзецца на сямі аддзяленнях па 21 музыкальнай спецыяльнасці.

У  2011 годзе былі адкрыты класы бас-гітары і эстрадных спеваў.

Працуюць класы баяна, акардэона, скрыпкі ў аграгарадку Дворышча.
                                                                                                                                                               

У сучасны час у школе 543 юныя музыканты навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: фартэпіяна, вакал, скрыпка, віяланчэль, домра, балалайка, бас-гітара, цымбалы, баян, акардэон, флейта, кларнет, саксафон, труба, валторна, трамбон, барытон, туба, ударныя інструменты.
        17 вучняў школы адзначаны ўзнагародамі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

 

Па выніках 2010г., 2011г., 2012г., ДУА «Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў» адзначана Дыпломам 2 ступені Абласнога конкурсу на лепшую ўстанову года ў намінацыі «школа мастацтва», а ў 2014 г. стала яго пераможцам.

Такія вынікі магчымы дзякуючы зладжанай працы калектыву прафесіяналаў. Педагагічны склад калектыву школы сёння - гэта 72 кваліфікаваныя спецыялісты, 80% з якіх маюць першую і вышэйшую педагагічную катэгорыю.

Структура школы
bottom of page