top of page
Мэты, перавагі і ўплыў

выхаваць гарманічна развітую

творчую асобу, якая любіць і

разумее мастацтва.

Іменна гэтаму падпарадкаваны ўсе адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы

і накірункі дзейнасці педагагічнага калектыву.

Высокая мэта школы - 
Нашы перавагі -            
Уплыў - 

-пастаяннае ўдасканальванне метадаў выкладання;

-далучэнне дзяцей да нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры;

-выкарыстанне варыяцыйных падыходаў

да здольнасцей і магчымасцей кожнага вучня;

-індывідуальны падыход і асэнсаванне патрэбнасцей кожнага дзіцяці;

-індывідуальная работа з таленавітымі дзецьмі; якасная падрыхтоўка да конкурсаў і фестываляў, паступленне ў вучэбныя ўстановы культуры і мастацтва;

-задавальненне патрэбнасцей дзяцей у вобласці музычнага мастацтва, стварэнне ўмоў для іх творчай самарэалізацыі.

 

                                                       

       Высокая культура быту і зносін, якія пануюць у школе, садзейнічаюць добраму настрою, нараджаюць пачуццё радасці і свята, адчуванне дамашняй утульнасці.

Тут пануе асаблівая атмасфера даверу, любові і дабрыні.

 

Мы лічым, што дасканаласць,

дасягнутая праз музыку, прыводзіць да

дасканаласці у другіх абласцях жыцця.

Даследаванні паказалі, што

музыкальная адукацыя

спрыяльна ўплывае на паводзіны і

навыкі дзяцей.

 

''Бацькам, якія цярпліва сядзелі на бясконцых музычных канцэртах і якія рызыкавалі сваім псіхічным здароўем, застаўляючы дзяцей практыкавацца на ўсіх гэтых флейтах, кларнетах і скрыпках, больш гэтага рабіць не прыйдзецца. Цяпер нават фальшывыя ноты, якія рэжуць вуха, могуць прыносіць карысць.

Заняткі музыкай не толькі развіваюць у дзяцей маторыку, але садзейнічаюць іх эмацыянальнаму развіццю. Да такога вываду прыйшлі вучоныя, якія нядаўна правялі адно з самых сур'ёзных даследаванняў, пытаючыся зразумець, як ігра на музычных інструментах уплывае на развіццё разумовай дзейнасці''.

"The Washington Post" Апублікавана: 07/01/2015


 

bottom of page