top of page
Народны аркестр рускіх народных інструментаў

Народны аркестр рускіх народных інструментаў выкладчыкаў Лідскай дзіцячай музычнай школы - гэта адзін з старэйшых калектываў школы, творчая дзейнасць якога налічвае звыш 30 гадоў. Калектыў быў створаны на базе аркестравай групы Народнага ансамбля песні і танца гарадскога Дома культуры «Лідчанка» таленавітым педагогам і музыкантам Янковым Віктарам Аляксеевічам. Дэбютам калектыву можна лічыць выступленне на 25-гадовым юбілеі школы ў 1980 годзе. З гэтага часу пачынаецца актыўная творчая дзейнасць калектыву.

У 1994 годзе аркестр пад кіраўніцтвам таленавітага маладога дырыжора Агарак Галіны Мечыславаўны абараніў званне «народны». Важкі ўклад у работу аркестра таксама ўнеслі рознастаронне адораныя музыканты і дырыжоры: Лайкоўская Ірына Юр'еўна, Стока Пётр Уладзіміравіч.

З 2001 года калектывам кіруе Шух Таццяна Фёдараўна.

Жанравая спецыфіка, выканаўчая практыка і наватарскі пошук вызначылі інструментальны і колькасны склад аркестра, які ўключае ў сябе 20 прафесійных музыкантаў, выкладчыкаў клавішна-народнага і струнна-народнага аддзяленняў школы, якія віртуозна валодаюць такімі інструментамі як домра, балалайка, баян, бас-гітара, ударныя інструменты. Побач з традыцыйным стылем музыцыравання, вядомымі стандартнымі манерамі інструментальнага выканання калектыў спалучае ў сябе творчыя рысы, заснаваныя на самабытнасці і народнасці.

Шырокая канцэртная, культурна-асветніцкая дзейнасць аркестра. Выступлення аркестра з вялікай цікавасцю ўспрымаецца самай шырокай аудыторыяй слухачоў. Калектыў прымае актыўны  ўдзел у розных фестывалях і конкурсах. Так, у 2005 годзе на абласным фестывалі народнай музыкі «Зайграйце, музыкі» аркестр быў узнагароджаны Дыпломам, а ў 2011 годзе на абласным конкурсе інструментальнай музыкі быў удастоены звання Лаўрэата конкурса.

Рэпертуар аркестра складаюць творы розных стыляў і жанраў - ад народнай класікі да сучаснай музыкі.

Шмат увагі надаецца сачыненням беларускіх аўтараў. Аркестр цесна супрацоўнічае з другімі творчымі калектывамі школы, такімі, які Ўзорны хор «Камертон», вакальная група «Натхненне», салістамі-вакалістамі Анжалікай Бірук, Ларысай Шабалінай, салістамі-інструменталістамі Людмілай Капковіч (гітара), Вольгай Сакалоўскай, Таццянай Холад (цымбалы) і другімі. 

Выступленні аркестра рускіх народных інструментаў выкладчыкаў ДМШ г. Ліды не аставяць вас раўнадушнымі, узбагацяць вас новымі эмоцыямі, прылучаць да свету народнага мастацтва.

 

bottom of page