Узорны аркестр рускіх народных інструментаў
Узнікненне дзіцячага аркестра рускіх народных інструментаў у Лідскай музычнай школе звязана з імём першага выкладчыка па классу домры Янкова Віктара Аляксеевіча. У 1960 годзе гэта быў ансамбль з некалькі вучняў, які потым вырас да аркестра, дзе былі прадстаўлены ўсе інструменты рускага народнага аркестра. У 1987 годзе кіраўніком аркестра становіцца Агарак Аляксандр Васільевіч, выкладчык па класу домры.Склад аркестра вырас да 40 чалавек. Рэпертуар аркестра зрабілі разнастайным п'есы рускіх, замежных і савецкіх кампазітараў. Аркестр актыўна прымае ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. У 1994 годзе аркестр абараніў званне «узорны». З 1997 года за аркестровы пульт становіцца Васілік Ірына Іосіфаўна, выкладчык па класу баяна. З гэтага часу Ўзорны аркестр рускіх народных інструментаў праходзіць новую стадыю творчага развіцця. Малады і энергічны дырыжор ажыццяўляе свае новыя ідэі.
Захапляе разнастайнасць і добры ўзровень выканання твораў. У рэпертуар аркестра ўключаны як інструментальныя, так і вакальныя творы сучасных беларускіх і замежных кампазітараў. Аздабленнем аркестра становіцца аксамітавы голас саліста Часлава Янушкевіча. Шмат інструментовак было напісана самім дырыжорам. Аркестр шмат разоў з'яўляўся
лаўрэатам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Сярод іх Першы фестываль народнай творчасці, Абласны фестываль народнай музыкі «Новыя імёны», Усебеларускі фестываль народнай творчасці «Беларусь - мая песня». У 2004 годзе пацвердзіў званне «ўзорны». З 2005 года і па сённяшні дзень Узорным аркестрам рускіх народных інструментаў кіруе Марозава Святлана Генадзьеўна - настаўнік па класу балалайкі. Дырыжор падхапіў і прадоўжыў пачынанні папярэдніх кіраўнікоў аркестра. Узбагачаючы і абнаўляючы рэпертуар, дырыжор клапаціцца пра развіццё мастацкага густу юных музыкантаў. Упершыню ў дзіцячым аркестры прагучала п'еса Астора П'яццоллы «Лібертанга». Саліраваў на акардэоне студэнт музычнага вучылішча Анатолій Кірней. У рэпертуар аркестра ўключаны п'есы кампазітараў: Е. Глебава,
А. Таўпекі, Н. Чуркіна, С. Сіраты, А. П'яцоллы, Е. Дзярбенка, В. Маліноўскага, І. Саванковай. Аркестр ганарыцца сваімі таленавітымі салістамі-інструменталістамі, сярод якіх Лінга Дзмітрый (акардэон), Хітрун Павел (акардэон), Суровіч Аляксей (балалайка), Міхневіч Юрый (акардэон). Аркестр узнагароджаны граматамі і дыпломамі за ўдзел у абласных конкурсах і фестывалях. У 2011 годзе аркестр прымаў удзел у творчым вечары кампазітара, настаўніка па класу акардэона Ірыны Саванковай. У 2011, 2014 гадах - пацверджанне звання «ўзорны».