top of page
Узорны цымбальны аркестр

Дзіцячы цымбальны аркестр быў створаны ў 1988 годзе, яго кіраўніком і дырыжорам з дня заснавання і да сучаснага часу з'яўляецца настаўнік Агарак Галіна Мечыславаўна. З кожным годам склад аркестра мяняўся, колькасць удзельнікаў аркестра павялічвалася. Аркестр выступае на розных пляцоўках горада і раёна. У рэпертуары аркестра творы беларускіх, рускіх, замежных кампазітараў. Пра прафесіяналізм калектыву гавораць вынікі і поспехі шматгадовай працы. У 1989 г. цымбальны аркестр з гонарам выступаў і прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у г. Кіеве, дзе быў адзначаны дыпломам на Міжнародным конкурсе-фестываля. 1992 г. Рэспубліканскі конкурс аркестровых і харавых калектываў імя І.І. Жыновіча - Дыплом II ступені, 

I месца. 1996 г. Міжнародны конкурс кампазітараў у горадзе Гродна аркестр атрымаў Гран-Пры за лепшую ілюстрацыю сачынення вучаніцы Маркевіч Ганны. 1997 г. - аркестр атрымаў званне «узорны». 1998 г. - Рэспубліканскі конкурс-фестываль

«Беларусь - мая песня» - Дыплом III ступені. 2000 г. - Дыплом I ступені на абласным фестывалі народнай музыкі. 2001 г. - Дыплом I ступені на абласным конкурсе харавых і аркестровых калектываў «Новые імёны». 2004 г., 2008 г., 2011г. - пацвярджэнне звання «узорны».

bottom of page