top of page
Узорны духавы аркестр

У 1984 годзе ў музычнай школе быў створаны духавы аркестр. Арганізатарам і першым яго кіраўніком быў выкладчык па класу трубы Д.І. Ціхан. Калектыў не адзін раз прымаў ўдзел у абласных і рэспубліканскіх святах духавой музыкі, марш-парадах духавых аркестраў, якія праходзілі ў г. Мінску, г. Беластоку (Польшча), а таксама фестывалі «Срэбныя трубы» ў г. Стаўраве Уладзімірскай вобласці (Расія) і ў г. Уладзіміры (Расія), дзе быў адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і прызамі.

Аркестр удзельнічаў у Рэспубліканскім конкурсе дзіцячых музычных школ і па выніках трэцяга тура быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У снежні 1994 года аркестр атрымаў званне «Узорнага духавога аркестра».

У красавіку 2001 года калектыў займае першае месца ў абласным фестывалі «Новыя імёны», чым пацвердзіў свае званне 

«ўзорны».

У 2004 годзе аркестр удзельнічаў у конкурсе, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і быў узнагароджаны ганаровай граматай.

На працягу свайго існавання аркестр многа выступаў на розных пляцоўках горада і раёна, прымаў удзел ў справаздачных канцэртах.

У рэпертуары аркестра беларуская, руская і замежная духавая музыка, песні, вальсы, маршы, эстрадна-джазавыя кампазіцыі, папулярная музыка для вечароў адпачынку.

Сёння калектывам кіруе настаўнік школы па класу барытона, трамбона Андрэй Тадэвушавіч Васора.

 

231300, вул. Савецкая, 8а, Ліда, Рэспубліка Беларусь

e-mail: lidadmshi@gmail.com

Тэл.: 8 (0154) 525712

факс: 8 (0154) 525712

©2015-2017  ЛДМШМ

  • Facebook Social Icon
  • YouTube Social  Icon
bottom of page